Lingua Ignota

Літары Lingua Ignota

Lingua Ignota (лац.: "невядомая мова") — адна з першых штучных моў, апісаная ў 12-ым стагоддзі абатысай Хільдэгардай Бінгенскай. Часткова была апісаная ў трактаце Хільдэгарды "Lingua Ignota per simplicem hominem Hildegardem parolata", які дайшоў да нашага часу ў двух манускрыптах, якія датуюцца прыблізна 1200 годам; гэта Вісбадэнскі кодэкс і Берлінскі манускрыпт.

Апісанне ўяўляе гласарый з 1011 слоў (большай часткай назоўнікаў, але з дабаўленнем невялікай колькасці прыметнікаў), дадзеных у іерархічным парадку - у пачатку ідуць словы для Бога, анёлаў і святых - з тлумачэннямі пераважна на латыні і ў меншай ступені на нямецкай мове. У гласарыі магчыма знайсці сляды словаўтварэння шляхам словазлучэння і з дапамогай суфіксаў. Лексіка мовы ўяўляецца апрыёрнай, але граматыка падобна да лацінскай.

Мэта стварэння мовы застаецца нам невядомай. Таксама невядома, ці быў хто знаёмы акрамя Хільдэгарды са створанай ёй мовай. У 19 стагоддзі некаторыя лічылі, што мова задумвалася як "ідэальная" і універсальная, але зараз лічыцца, што яна павінна была заставацца таемнай, і ўспрымалася аўтарам як плод боскага натхнення. Так ці не, але пасля смерці Хільдэгарды ніхто не захаваў ведаў аб яе мове.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search